У Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" прайшоў ператрус
!["Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна / https://www.facebook.com/rh.belarus](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/RG.jpg.webp?itok=yk-7Iit5)
"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна / https://www.facebook.com/rh.belarus
Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" прайшоў ператрус. Дзе цяпер знаходзяцца Аляксандр Манцэвіч (на здымку знізу) і яго жонка Ніна, невядома, піша @bajby.
"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Ад таго часу абнаўляюцца толькі сацсеткі "Рэгіянальнай газеты".
У сераду стала вядома пра ператрус у рэдакцыі недзяржаўнага выдання "Інфа-Кур'ер" у Слуцку.
![У Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" прайшоў ператрус](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ma.jpg.webp?itok=B2wPlcbS)
vk.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.