Вы тут

Фільм пра беларускія пратэсты перамог на Варшаўскім кінафэсце

Андрэй Куціла з узнагародай Варшаўскага кінафестывалю / асабісты архіў

Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы "Калі кветкі не маўчаць" стаў пераможцам конкурса дакументальнага кіно 37-га па ліку Варшаўскага кінафестывалю.

Стужка прысвечана падзеям у Беларусі, якія разгортваліся пасля прэзідэнтскіх выбараў 2020 года. Галоўныя героі — беларускія сем'і, якія нягледзячы на перажытыя траўмы працягваюць жыць далей. А яшчэ — беларускія жанчыны, якія выйшлі на вуліцы з кветкамі і працягнулі мірны пратэст. Адсюль і назва карціны.

"Хацелася бы рабіць іншыя фільмы ў Беларусі, аднак жыццё дыктуе свае тэмы. Што баліць, што хвалюе, пра тое і здымаецца... Фільм-боль і фільм-надзея. Дзякуй усім датычным, хто дапамагаў і спрыяў", — напісаў рэжысёў перад прэм'ерай.

Чаму рэжысёр вырашыў звярнуцца да палітычнай тэмы? Як узнікла канцэпцыя фільма? Наколькі небяспечнымі былі здымкі? Ці чаканай стала перамога на кінафэсце? Пра гэта ды іншае гаворым з Андрэем Куцілам у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.