Вы тут

Домрачава і Скардзіна — у першай дзясятцы на гонцы ў Рупольдынгу

Дар'я Домрачава на трасе. Фота: IBU

Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна ўвайшлі з дзясятку лепшых у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць у нямецкім Рупольдынгу. 

Домрачава дапусціла два промахі, зарабіла дзве штрафныя хвіліны і заняла шостае месца, Скардзіна закрыла ўсе 20 мішэняў і фінішавала 7-й, адстаўшы ад Дар’і на 8 дзясятых секунды. Адзначым, што ў агульным рэйтынгу індывідуальных гонак Скардзіна выйшла на першае месца і наступным разам выйдзе на старт у біпе лідара. 

Дзінара Алімбекава фінішавала 32-й, Дар’я Юркевіч — у восьмым дзясятку. 

Перамогу святкавала італьянка Даратэя Вірар, другое месца — у фінкі Кайсы Макарайнен, бронзу нечакана выйграла канадка Сіндзі Кроўфурд.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі