Дэмакратыя — не толькі барацьба з Расіяй: Украіне выгадней даваць беларусам ВНЖ

Шмат хто з беларусаў, якія апынуліся ва Украіне, вымушаныя былі з'ехаць праз рэпрэсіі / Reuters
Шмат хто з беларусаў, якія апынуліся ва Украіне, вымушаныя былі з'ехаць праз рэпрэсіі / Reuters

Беларусы ва Украіне масава атрымліваюць адмовы ў падаўжэнні відаў на жыхарства. Прычым часцяком яны атрымліваюць штрафы і зусім невялікія тэрміны на тое, каб пакінуць Украіну.

Заступацца за беларусаў рэжым Лукашэнкі, здаецца, не мае намеру. Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў працу ў гэтым кірунку, і ўдалося дамагчыся прыёму дакументаў на падаўжэнне ВНЖ праваабаронцы Анісіі Казлюк. А пасля гэтага атрымаў максімальны штраф са штампам аб выдварэнні іншы беларус — Дзяніс Дашчынскі.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, чаму тое, што адбываецца, — дыскрымінацыя беларусаў, што з гэтым рабіць і чаму падтрымка беларусаў выгадная Украіне.

 

Абмежаванні лагічныя, але павінны быць зразумелыя і законныя

“Демократия — не только борьба с Россией”: Украине выгоднее давать белорусам ВНЖ
Пашпарт Дзяніса Дашчынскага са штампам аб прымусовым выдварэнні / скрыншот паста Анісіі Казлюк

Непадаўжэнне дакументаў беларусам проста па прыкмеце грамадзянства — прамая дыскрымінацыя, лічыць юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, дацэнтка Кацярына Дэйкала. Хоць Украіна стала кандыдатам на ўступленне ў ЕС і павінна б прытрымлівацца еўрапейскіх каштоўнасцяў.

— Ва Украіны ёсць абавязацельствы па правах чалавека ў рамках Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. І ў яе Канстытуцыі прапісаны гэтыя палажэнні. Абавязацельствы па правах чалавека распаўсюджваюцца не толькі на сваіх грамадзян, але і на ўсіх асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі і пад юрысдыкцыяй Украіны, — падкрэслівае экспертка.

“Демократия — не только борьба с Россией”: Украине выгоднее давать белорусам ВНЖ
Мітынг супраць вайны / sota

Парушэнне правоў чалавека ёсць і ў ЕС. Інакш не было б практыкі ў ЕСПЧ, аднак важна, наколькі краіны гатовыя вырашаць гэтыя праблемы.

— Калі ты імкнешся да еўрапейскіх каштоўнасцяў, хочаш ісці па гэтым шляху, трэба разумець, што дэмакратыя — гэта не толькі барацьба з Расіяй. Гэта і павага да правоў чалавека. На прынцыпе недыскрымінацыі грунтуецца стаўленне сучаснай дзяржавы да чалавека, — працягвае Кацярына Дэйкала.

“Демократия — не только борьба с Россией”: Украине выгоднее давать белорусам ВНЖ
Украіна аднавіла прыём заяў на статус уцекача, але тут у беларусаў праблемы / dpsu.gov.ua

Алесь Міхалевіч падкрэслівае, што беларусы часта з'язджалі ва Украіну праз палітычны пераслед дома, але форму абароны выбіралі розную.

— Камусьці было дастаткова проста выехаць у іншую краіну з магчымасцю працаваць і спакойна жыць, хтосьці звяртаўся па статус уцекача або дадатковую абарону.

Ва ўмовах ваеннага часу асобы, якія ўжо знаходзіліся ў працэдуры атрымання статусу ўцекача, без праблем падаўжалі тэрмін дзеяння сваіх дакументаў. Крыху больш складана ідуць справы з новымі заяўнікамі. Украіна аднавіла прыём заяў на статус уцекача, але ў рэчаіснасці беларусы могуць сутыкнуцца з сітуацыяй, што ў самім упраўленні міграцыйнай службы ім скажуць, што Украіна цяпер не з'яўляецца бяспечнай краінай і ім лепш прасіць прыстанішча ў іншым месцы. Калі ўсё ж настаяць на сваім, то заяву аб атрыманні міжнароднай абароны прымуць.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі