Апублікаваныя новыя звесткі па расследаванні гібелі Рамана Бандарэнкі

Апублікаваныя новыя звесткі па расследаванні гібелі Рамана Бандарэнкі

Ініцыятыва экс-сілавікоў публікуе новыя звесткі наконт праверкі па факце забойства Рамана Бандарэнкі.

Удзельнікі ініцыятывы паведамляюць, што праверка па смерці Бандарэнкі зацягваецца, бо следчыя не могуць знайсці адну зніклую экспертызу.

"Пры правядзенні экспертызы эксперты праявілі прынцыповасць і ў заключэнні паказалі праўдзівыя звесткі аб механізме прычынення цялесных пашкоджанняў і прычынах смерці Рамана Бандарэнка, што натуральна не задавальняе Генеральную пракуратуру, якая праводзіць праверку.

На вышэйшым узроўні прынята рашэнне аб тым, што неабходна прыцягнуць больш лаяльных экспертаў, якія будуць гатовыя змяніць вынікі экспертызы, што і было зроблена", — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля экспертызы яе вынікі робяцца ў двух асобніках Адзін накіроўваецца таму, хто прызначыў экспертызу, другі застаецца ў таго, хто яе праводзіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі