Вы тут

BYPOL назваў імёны людзей, датычных да смерці Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка на "Плошчы Перамен". Справа — плакат ад маленькага Ромавага вучня / калаж Еўрарадыё

Ініцыятыва BYPOL правяла папярэднюю праверку па факце смерці Рамана Бандарэнкі і апублікавала яе вынікі.

Пасля гібелі Бандарэнкі Генпракуратура ўжо больш за два месяцы праводзіць праверку. Ёй кіруе намеснік начальніка ўпраўлення па расследаванні асабліва важных крымінальных спраў старшы дарадца юстыцыі Міхаіл Шастапалаў. З матэрыяламі праверкі не знаёмяць нават маці Рамана. Крымінальная справа па гібелі мінчука дагэтуль не пачатая.

"Нам дакладна вядома аб тым, што ў распараджэнні Генеральнай пракуратуры ёсць дастаткова даных, якія паказваюць на гвалтоўны характар смерці Рамана Бандарэнкі і наяўнасць прыкмет супрацьпраўнай датычнасці да яе іншых асоб", — заяўляюць у BYPOL.

Былыя сілавікі, якія склалі ініцыятыву BYPOL, кажуць, што для высвятлення датычных было дастаткова тых аўдыязапісаў, якія трапілі інтэрнэт. Тым не менш яны правялі асобную праверку.

На думку экспертаў BYPOL, патрэбна даць юрыдычную ацэнку дзеянням (ці бяздзеянню) наступных асобаў:

Дзмітрый Баскаў (старшыня Федэрацыі хакея);
Дзмітрый Шакута (баец ММА);
Наталля Эйсмант (прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі);
Ганна Эйсмант (яе сястра);
Павел Волчак;
Жанета Волчак;

Супрацоўнікі САХР:
Сяргей Сарман; 
Сяргей Анцюфееў;
Алег Буйкевіч;
Раман Савенка;
Яўген Ціманоўскі
;

Супрацоўнікі АМАП:
Руслан Куляшоў;
Раман Крывашэін
;
іншыя невыяўленыя супрацоўнікі 7-й роты 19-га ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. 

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска, якія прынялі Рамана Бандарэнку пад сваю адказнасць ад супрацоўнікаў АМАП і своечасова не правялі яго агляд на прадмет неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі:
А. Бабкоў, адказны дзяжурны па Цэнтральным РУУС;
аператыўны дзяжурны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.