У Беларусі 897 палітычных вязняў. Але іх колькасць хутка зноў павялічыцца
Апошні раз колькасць вязняў была ніжэй за 900 чалавек больш як чатыры гады таму / LookByMedia
Пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка 2026 года ў Беларусі налічваецца 897 палітычных вязняў. Такую лічбу прыводзіць "Вясна".
Пры гэтым палітычныя затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца. На гэтым тыдні стала вядома пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра шокуючыя тэрміны для васьмі жанчын па справе "дваровых чатаў". Без спынення рэпрэсій колькасць палітвязняў у краіне будзе толькі павялічвацца.
Праваабаронцы заклікаюць беларусаў, чые сваякі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах і пра якіх нічога не вядома праваабаронцам, паведамляць пра пераслед.