Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы прэзідэнт

Дональд Трамп

Дональд Трамп / TVP info

Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне час правесці новыя выбары. Патрэбны новы прэзідэнт — чалавек, які "здольны заключыць здзелку". У размове з журналістамі на вайсковай базе Эндрус пад Вашынгтонам прэзідэнт ЗША сказаў, што Уладзімір Зяленскі ўжо даўно мог падпісаць мірную дамову з Пуціным. Але з нейкіх прычынаў не робіць гэтага.

Трампа падтрымаў Ілан Маск. Але міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга нібыта адказвае абодвум: Зяленскі карыстаецца народнай падтрымкай, і менавіта ўкраінскі народ мае права вырашаць, хто будзе прэзідэнтам.

Заява Трампа прагучала на фоне прыпынення амерыканскіх санкцый на расійскі дызель. Прэзідэнт ЗША разлічвае, што цяпер Пуцін залье сусветны рынак палівам, і цэны на яго пойдуць уніз. А гэта, у сваю чаргу, мусіць умацаваць пазіцыі рэспубліканцаў у Кангрэсе і рэйтынг, уласна, Трампа, па якім істотна ўдарыла падвышэнне цэн на паліва пасля пачатку вайсковых дзеянняў у Іране.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.