Творчасць у выгнанні: ці стане эміграцыя новым дыханнем для літаратуры? Эфір  

Таццяна Нядбай

Таццяна Нядбай / Еўрарадыё

Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Журы ўжо апублікавала “кароткі спіс” — кнігі, выдадзеныя ў 2025 годзе, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што “адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры”. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”, а 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. А ў дадатак, у адмысловым эфіры, мы вырашылі паразмаўляць і пра саму прэмію імя Ежы Гедройца, і пра сённяшні стан беларускай літаратуры агулам. Ну і на завяршэнне гэтага цыкла будзе яшчэ адзін эфір-сюрпрыз...
 
Ці не страціла актуальнасць прэмія за час свайго існавання і чым адметная сёлетняя юбілейная ўрачыстасць? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне і як гэтага не дапусціць? Што агулам адбываецца ў літаратуры і выдавецкай дзейнасці зараз і як кніжны рынак змяняе вялікая колькасць “турэмнай літаратуры” ад палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.