Бязмытны ўвоз тавараў з-за мяжы беларусам абмежавалі да 500 еўра

Бязмытны ўвоз тавараў з-за мяжы беларусам абмежавалі да 500 еўра. Пры гэтым іх вага не павінна перавышаць 25 кг. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 1 студзеня, яно датычыць усіх грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дагэтуль норма складала 1500 еўра і 50 кг. Яе зніжэнне накіравана на людзей, якія закупляюць за мяжой тавары не для асабістага карыстання, а ў камерцыйных мэтах. У лістападзе 2018-га старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько гаварыў, што новаўвядзенне не павінна закрануць турыстаў, паколькі звычайна яны не перавышаюць нормы. Як і жыхары памежных раёнаў.