Вы тут

У сакавіку Літва 550 разоў не прапусціла санкцыйныя тавары ў Беларусь і Расію

Літоўская мытня забяспечвае выкананне санкцый / facebook.com/Lietuvosmuitine

У сакавіку Літва 550 разоў не прапусціла санкцыйныя тавары ў Беларусь і Расію. Як адзначае lrmuitine.lt, быў узмоцнены "мытны кантроль за таварамі ў рамках санкцый Еўрапейскага саюза", уведзеных у тым ліку і з-за агрэсіі супраць Украіны.

У двух выпадках былі падазрэнні ў намеры экспартаваць тавары падвойнага прызначэння без ліцэнзіі, праводзяцца дасудовыя расследаванні. У 11 выпадках распачатыя адміністрацыйныя справы. Яшчэ 20 спраў расследуюцца па падазрэнні ў няправільных даных у мытнай дэкларацыі — "у спробе пазбегнуць абмежаванняў на гандаль". Якія канкрэтна тавары везлі ў РБ і РФ, не ўдакладняецца.

Літоўская мытня сцвярджае, што "прадухіленне парушэнняў і дэталёвая праверка не толькі дакументаў, але і саміх тавараў займае больш часу, чым звычайна", а гэта "уплывае на прапускную здольнасць транспарту на мяжы". Яна просіць прадстаўнікоў бізнэсу, "якія ўсё яшчэ падтрымліваюць эканамічныя стасункі з Расіяй і Беларуссю", звяртаць асаблівую ўвагу на абмежаванні, уведзеныя ЕС, і "загадзя пераканацца, што запланаваныя эканамічныя аперацыі не падпадаюць пад дзеянне санкцый або іншых забаронаў і абмежаванняў".

Літва і раней не прапускала некаторыя грузы ў Беларусь, якія патраплялі пад санкцыі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.