Вы тут

"Бо не маўчаў": з БДУ звольнілі лацініста Ягора Прыстаўку

Ягор Прыстаўка / "ВКонтакте"

З Філалагічнага факультэта БДУ звольнілі дацэнта Ягора Прыстаўку.

"Мяне звольнілі. Подла і моўчкі. Выклікалі ў рэктарат і далі на подпіс паперу, не працягнулі кантракт. Праз 30 дзён я беспрацоўны, — абураецца выкладчык у "Фэйсбуку". — Усе пытаюць: "За што"? А са мной не размаўлялі і прычыны не тлумачылі. Ды я і сам ведаю. Бо не маўчаў і не хаваўся ў бульбу, калі ў краіне адбываецца маральная і прававая катастрофа".

Прыстаўка — кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыў філфак БДУ па спецыяльнасці "Класічныя мовы і антычная літаратура". Навуковыя інтарэсы: старажытнагрэцкая мова, лацінская мова, лінгвістычная паэтыка, рыторыка.

Супрацоўнікі БДУ ўжо падпісваюць зварот да рэктара Андрэя Караля з просьбай не звальняць Ягора Прыстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.