Мінадукацыі прызначыла дату выпускных вечароў у школах

Выпускны, ілюстрацыйнае фота

Выпускны, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Сёлета выпускныя вечары ў школах пройдуць 12 чэрвеня. Такую дату прызначылі ў Міністэрстве адукацыі.

У ведамстве падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі. У іх вызначылі асноўныя падыходы і напрамкі арганізацыі выпускных вечароў — ад сцэнарных рашэнняў да разнастайных арганізацыйных пытанняў.

"Асноўнай пляцоўкай для правядзення выпускных традыцыйна стануць школы. Разам з тым, калі магчымасці ўстановы абмежаваныя — напрыклад, з-за вялікай колькасці выпускнікоў або асаблівасцяў забудовы, — мерапрыемства можа быць перанесена ў сацыякультурныя ўстановы. Гаворка ідзе пра тэатры, кінатэатры, дамы культуры і цэнтры творчасці. Такое рашэнне прымаецца па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі органамі", — каментуе прадстаўнік Мінадукацыі Віктар Доўнар.

У ведамстве заявілі, што ў рамках свята можа адбывацца сустрэча світанку — як сімвал уступлення выпускнікоў у дарослае жыццё.

"Захоўваецца і тэндэнцыя правядзення адзіных выпускных у рамках раёна або горада. Летась такі фармат быў упершыню апрабаваны ў Заводскім раёне Мінска, а сёлета плануецца правядзенне агульнагарадскіх мерапрыемстваў па раёнах сталіцы. Маштабныя гарадскія выпускныя праходзяць і ў рэгіёнах", — дадае Доўнар.

Сёлета школы заканчваюць 58 884 адзінаццацікласнікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.