Вы тут

Аляксандр Глеб не будзе гуляць за "Аль-Хід" з Бахрэйна — жонка футбаліста

Аляксандр Глеб у Бахрэйне / tribuna.by

Зорка беларускага футболу Аляксандр Глеб не будзе гуляць за "Аль-Хід" з Бахрэйна. Пра гэта @euroradio распавяла жонка футбаліста Святлана. Паводле яе слоў, ніякага кантракту насамрэч няма.

Інфармацыя пра тое, што Глеб вяртаецца да спартыўнай кар'еры, з'явілася пасля з'яўлення фота Аляксандра ў атачэнні арабскіх шэйхаў. Нават дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА напісала, што 40-гадовы беларускі паўабаронца падпісаў кантракт і ў наступным сезоне будзе гуляць за бахрэйнскую каманду.

Што Глеб робіць у Бахрэйне, Святлана не ўдакладніла, але сказала, што яго "жадаў пабачыць прынц".

Затое @tribyna_by высветліла, што Глеб паехаў у Бахрэйн разам з цэлай "дэлегацыяй". Акрамя яго там шэраг спартыўных функцыянераў: ад прадстаўніка НАК да экс-гімнасткі Ксеніі Санковіч, заўважанай у зборы кавуноў на ўчастку Лукашэнкі.

Аляксандр Глеб у Бахрэйне / tribuna.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.