Адной нагой у турме: чаму чыноўнікі і цяляты расчароўваюць Лукашэнку — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

Ёсць рэчы, з якімі Лукашэнка змагаецца вечна: карупцыя (ці барацьба напаказ з ёй), якая і прывяла яго да ўлады, нестабільная абстаноўка ў свеце, якая не дазваляе яму адысці ад улады, і смяротнасць цялят на жывёлагадоўчых фермах. І, як паказваюць “рэпартажы з палёў”, Лукашэнка вось ужо 30 гадоў нязменна гэтым сваім ворагам прайграе. Выходзіць толькі ўтрымліваць уладу, узбагачаць сям’ю і заслугоўваць санкцыі ад ЕС і ЗША.

Што не так з жывёлагадоўляй у Беларусі і савецкімі падыходамі Лукашэнкі да сельскай гаспадаркі? Ці нясе пагрозу беларускай эканоміцы 20-ы пакет санкцый ЕС, і пры чым тут перамовы з ЗША? Чаму кіраўнікі абласцей расчароўваюць Лукашэнку, і што адбываецца з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.