Вы тут

Жыхар Чэхіі здаў ў паліцыю танк і самаходную артылерыйскую ўстаноўку

Здадзены танк / twitter.com/PolicieCZ

Жыхар Чэхіі здаў ў паліцыю танк і самаходную артылерыйскую ўстаноўку. Мужчына скарыстаўся аб'яўленай амністыяй на зброю, паведамляе radio.cz. Пры гэтым ён валодаў вайсковай тэхнікай з 1990-х на законных падставах. Але ў гаспадара танка і самаходкі ўзніклі сумненні наконт іх функцыянальнасці: а раптам яны яшчэ могуць страляць? І чэх перастрахаваўся, звярнуўся ў паліцыю.

Паліцэйскія і вайскоўцы агледзелі тэхніку і прыйшлі да высновы, што яна не можа страляць. Аднак стан танка і самаходнай артылерыйскай устаноўкі сапраўды не адпавядае дзейнаму ў Чэхіі заканадаўству і яны трапляюць у катэгорыю забароненай зброі.

Амністыя на зброю працягнецца ў Чэхіі да канца ліпеня. Людзі могуць нічога не тлумачыць, проста здаць зброю ў паліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.