Вы тут

Яндэкс змяніў лагатып з нагоды дня нараджэння народнага паэта Беларусі

Рыгор Барадулін / Глеб Лабадзенка, baradulin.by

Яндэкс змяніў лагатып з нагоды дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (1935 — 2014). 24 лютага яму споўнілася б 85 гадоў. Літара "Я" была перастаўленая з пачатку назвы расійскай кампаніі ў яе канец. Але гэта бачаць толькі беларускія карыстальнікі.

Таксама пад лагатыпам змешчаная цытата з аднаго з вершаў Барадуліна:

Той, хто якае зашмат,
Ставіць сам сябе назад.

Гэта радок з дзіцячага верша паэта "Азбука — вясёлы вулей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.