Унук скраў з карткі дзядулі тысячы рублёў на абнаўленне камп'ютарнай гульні

Унук скраў з карткі дзядулі тысячы рублёў на абнаўленне камп'ютарнай гульні

У Мінску ўнук скраў з банкаўскай карткі дзядулі 7 тысяч рублёў на абнаўленне версіі камп'ютарнай гульні, а таксама на адзенне для сябе і сваёй дзяўчыны. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба сталічнай міліцыі. Усё пачалося са звароту да праваахоўнікаў жыхара сталіцы, у якога знікла буйная сума грошай з карткі. Ён папрасіў высветліць, хто гэта зрабіў. Зламыснікам аказаўся ўнук.

Крымінальную справу не распачыналі, праводзіцца праверка. Маладому чалавеку можа пагражаць да пяці гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі