Вы тут

Уладзіміру Чудзянцову прад'яўленае абвінавачанне па двух "наркатычных" артыкулах

Уладзімір Чудзянцоў / Белсат  

Затрыманаму дзевяць дзён таму заснавальніку сайта by24.org Уладзіміру Чудзянцову прад'явілі абвінавачванне па двух "наркатычных" артыкулах Крымінальнага кодэкса:

"Прад'яўлена абвінавачанне ў спробе кантрабанды наркатычных рэчываў [артыкул 328-1 КК. — Еўрарадыё], і дадалося абвінавачванне па частцы 1 артыкула 328, якая прадугледжвае адказнасць за перавозку і захоўванне наркатычных рэчываў без мэты збыту", — паведаміў Еўрарадыё адвакат Чудзянцова Аляксандр Галіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.