У Вілейскім раёне пасажыр BMW ударыў ДАІшніка і атрымаў кулю ў нагу

У Вілейскім раёне пасажыр BMW ударыў ДАІшніка і атрымаў кулю ў нагу

У Вілейскім раёне супрацоўнікам ДАІ давялося выкарыстаць агнястрэльную зброю, каб супакоіць пасажыра BMW, які нападаў на іх. Канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля таго, як ўвечары 8 сакавіка ў міліцыю паведамілі, што ў Іллі ў кювет з'ехаў аўтамабіль — было падазрэнне, што кіроўца нецвярозы. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі машыну каля парку, пачалося разбіральніцтва. Аднак адзін з пасажыраў стаў перашкаджаць праваахоўнікам — наносіў удары рукамі па аўтамабілі, абражаў ДАІшнікаў, а пасля ўдарыў аднаго з іх кулаком у твар.

Прэс-служба МУС паведамляе ў Telegram, што супрацоўнікі ДАІ неаднаразова папярэджвалі хулігана, што выкарыстаюць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі ці нават зброю. Але мужчыну гэта не спыніла. У выніку, былі зроблены тры папераджальныя стрэлы ў паветра і адзін — пасажыру ў нагу.

На месца здарэння выклікалі хуткую. Медыкі аказалі першую дапамогу параненаму і адвезлі яго ў бальніцу. Там мужчына знаходзіцца пад вартай. Вядома, што ўтрыманне алкаголя ў яго складала 1,48 праміле.

Крымінальная справа яшчэ не распачатая. Высветлілася, што раней мужчыну судзілі за крадзяжы, яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за парушэнне правіл дарожнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі