Вайсковая разведка Латвіі назвала імёны шпіёнаў з Беларусі і Расіі
Шпіён, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Латвійская вайсковая разведка і служба бяспекі (MIDD) апублікавала імёны некалькіх афіцэраў Беларусі і Расіі, якія вялі агентурную разведку супраць Латвіі. Іх прозвішчы з'явіліся ў штогадовай ацэнцы пагроз і справаздачы аб дзейнасці за 2025 год.
У дакуменце падкрэсліваецца шчыльная супраца беларускіх і расійскіх спецслужбай. Таксама разведка Латвіі адзначае, што Беларусь фактычна збірае разведданыя ў інтарэсах РФ, а яе вайсковую разведку можна разглядаць як "філію" расійскага ГРУ.
Прадстаўніком беларускага ГРУ названы Сяргей Баранаў. Ад расійскіх спецслужбаў MIDD ідэнтыфікавала маёра Аляксея Пыжыкава, капітана 2-га рангу Аляксея Ляснікова, капітана 2-га рангу Мікалая Чацверыкова, падпалкоўніка Аляксандра Юшына, палкоўніка Аляксандра Гладкова і Рыгора Іванова.
У справаздачы латвійскай службы падкрэсліваецца, што ў выпадку ваеннага канфлікту паміж Расіяй і заходнімі краінамі агентура ў Латвіі можа быць выкарыстаная па аналогіі з Украінай. Гэта створыць пагрозу і для грамадзянскага насельніцтва. У Латвіі расіяне могуць прымяняць тыя ж метады, якія карыстаюцца ва Украіне. У асобных выпадках такія падыходы ўжо ўжываліся для збору разведданых і арганізацыі дыверсій у Еўропе.