Пад Віцебскам грузавік урэзаўся ў аўтобус з пасажырамі
Аварыя пад Віцебскам / ДАІ
У Віцебскім раёне грузавік MAN урэзаўся ў рэйсавы аўтобус з пасажырамі. Аварыя адбылася ўвечары 30 сакавіка на 11 кіламетры аўтадарогі Р-112, паведамляе ДАІ.
36-гадовы кіроўца грузавіка пры сустрэчным раз'ездзе ўрэзаўся ў аўтобус "МАЗ", якім кіраваў 62-гадовы мужчына.
У выніку аварыі пацярпелі трое пасажыраў аўтобуса. 53-гадовая жанчына і два 20-гадовыя хлопцы атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.
Аварыя пад Віцебскам / ДАІ