У Пецярбургу сутыкнуліся геі, нацыяналісты і праваслаўныя актывісты

Сярод затрыманых апынуўся нават адзін святар.


Акцыя, прысвечаная “Дню камін-аута”, праходзіла на Марсавым полі ў расійскім Санкт-Пецярбургу, перадае ВВС. ЛГБТ-актывісты спадзяваліся, што яна адбудзецца “ціха і без эксцэсаў”. Паведамленне пра акцыю арганізатары накіравалі гарадскім уладам. Але гэтым разам паліцыя не зрабіла ніякіх захадаў, каб перадухіліць сутычкі з праціўнікамі гей-руху.



У выніку на акцыю прыйшлі нацыяналісты і праваслаўныя актывісты і проста не пускалі ўдзельнікаў на месца яе правядзення. Яны выгуквалі абразы на адрас сэксуальных меншасцяў, а праваслаўныя актывісты пры гэтым спявалі малітвы. Толькі калі абстаноўка накалілася і пачала перарастаць у масавую бойку, паліцыянты сталі затрымліваць удзельнікаў.



Паліцыя Пецярбурга заяўляе пра 67 затрыманых, па звестках праваабаронцаў лічба набліжаецца да сотні. Ніхто з удзельнікаў сутычкі сур’ёзна не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі