Украіна адмаўляе датычнасць да інцыдэнту з выбухоўкай ля "Турэцкага патока"

Сербская паліцыя

Сербская паліцыя / Astra

Украіна адмаўляе сваю датычнасць да выбухоўкі і дэтанатараў, знойдзеных у Сербіі ля газаправода "Турэцкі паток". Ва ўкраінскім МЗС інцыдэнт назвалі магчымай аперацыяй Расіі "пад чужым сцягам".

Пра знаходку раніцай 5 красавіка паведаміў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. Ён адразу ж патэлефанаваў венгерскаму прэм'ер-міністру Віктару Орбану — бо выбух, калі б ён адбыўся, адбіўся б на пастаўках газу ў Венгрыю.

А міністр замежных справаў Венгрыі Петэр Сіярта неўзабаве намякнуў, што за спробай дыверсіі стаіць Украіна.

Тым часам Сербія працягвае расследаванне інцыдэнту. У сербскай разведцы заявілі, што дыверсію на газаправодзе рыхтавала "асоба з ліку мігрантаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.