Вы тут

У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужое дзіця

"Хлопчык згубіўся" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужое дзіця. Яму даручылі забраць пляменніка, а ён прывёў незнаёмага хлопчыка. Як піша minsknews.by, здарэнне адбылося ў Ленінскім раёне сталіцы. Пакуль муж быў у камандзіроўцы, жанчына распівала алкагольныя напоі са стрыечным братам і яго таварышам. У такім стане за сынам пайсці яна не рашылася і папрасіла яго забраць брата.

Мужчына прыйшоў у іншы дзіцячы садок і забраў іншага 6-гадовага хлопчыка. Сказаў, што прыйшоў за ім на просьбу бацькоў. А выхавацелька была ў групе на замене і не ведала бацькоў дзяцей. Неўзабаве за хлопчыкам прыйшлі яго сапраўдныя бацькі. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. Супрацоўнік Следчага камітэта заўважыў на вуліцы двух мужчын і дзіця каля іх. Яны сказалі, што "хлопчык згубіўся". Яго вярнулі ў дзіцячы садок бацькам.

Сям'я жанчыны, з-за якой і здарылася гэтая гісторыя, цяпер апынулася "пад асаблівым кантролем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.