У адной з магілёўскіх крамаў на продаж выставілі ўжываныя слоікі
Слоікі ў краме канфіскату / telegraf.news
У магілёўскай краме канфіскату на продаж выставілі ўжываныя трохлітровыя слоікі. З іх нават не садралі старыя этыкеткі.
Як піша telegraf.news, гаворка ідзе пра краму дзяржаўнага прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне" на вуліцы Кулібіна, 23. Тое, што слоікі выставілі на продаж, азначае, што ў нейкім доме ці кватэры судовыя выканаўцы не знайшлі нічога больш каштоўнага, чым гэтыя слоікі.
На цэнніку можна заўважыць, што шкляная тара ўжо была ўцэненая: цана за адзін слоік знізілася з ранейшых 20 капеек ужо да 16.
Дарэчы, такія ж новыя слоікі каштуюць у крамах ад 3 рублёў.