Пракуратура знайшла на Ozon "экстрэмісцкія" вокладкі на дакументы
Герб "Пагоня", фота ілюстрацыйнае / "Вясна"
Баранавіцкая міжраённая пракуратура запатрабавала ад расійскага маркетплейса Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з гербам "Пагоня", заўважыў "Позірк".
Паведамляецца, што маркетплэйс ужо выканаў патрабаванне, вокладкі больш нельга набыць у Беларусі.
Паводле прокуратуры, рэалізацыя такога тавару моладзі можа негатыўна адбіцца "на грамадзянскім і патрыятычным выхаванні".
Бел-чырвона-белы сцяг и герб "Пагоня" былі дзяржаўнымі сімваламі краіны ў 1991-1995 гадах. Яны не забароненыя наўпрост, а сама "Пагоня" ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але дэ-факта выкарыстанне гэтых сімвалаў у Беларусі пераследуецца.