У Мінску ізалююць студэнтаў і лекараў, што кантактавалі з носьбітам каранавіруса

Скрыншоты: чат "Адлічана"
Скрыншоты: чат "Адлічана"

28 лютага ў Мінску пачалася ізаляцыя студэнтаў і супрацоўнікаў БНТУ, а таксама лекараў "хуткай", якія кантактавалі з носьбітам каранавіруса. Напярэдадні каранавірусная інфекцыя COVID-2019 выяўленая ў студэнта БНТУ — грамадзяніна Ірана, які 22 лютага прыляцеў у Мінск з Баку.

Носьбіта віруса выявілі толькі 27 лютага пасля таго, як ён здаў аналізы ў мінскай інфекцыйнай бальніцы. На каранцін у шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Лясны пад Мінскам адвезлі супрацоўнікаў хуткай дапамогі, якія ездзілі да яго на выклік. Ва ўрачоў, якія з імі кантактавалі, возьмуць аналізы.

Таксама з самай раніцы ізалююць супрацоўнікаў і студэнтаў БНТУ, якія кантактавалі з заражаным студэнтам. У шпіталь інвалідаў ВАВ патрапілі ўсе, хто жыў з заражаным іранцам у адной кватэры. Яго аднагрупнікі распавядаюць, што бліжэй да раніцы 28 лютага іх абудзілі лекары — і таксама адвезлі ў шпіталь, каб здаць аналізы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі