У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак каранавіруса

У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак каранавіруса

Першы выпадак каранавіруса зарэгістраваны ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Яго выявілі 27 лютага ў аднаго з іранскіх студэнтаў. Паведамляецца, што іранец прыляцеў у Беларусь з Баку 22 лютага. Наяўнасць каранавіруса паказалі тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі