Вы тут

У мінскім бары глядзяць дэбаты Парашэнкі і Зяленскага (фота)

Мінчукі глядзяць украінскія выбарчыя дэбаты / Еўрарадыё

У Мінску публічны прагляд дэбатаў украінскіх кандыдатаў у прэзідэнты Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага арганізаваў Lidbeer-бар. Ужо за некалькі гадзін усе столікі былі забраніраваныя. 

Карэспандэнт Еўрарадыё наведаў установу і паглядзеў, хто цікавіцца ўкраінскімі дэбатамі. 

Перад пачаткам вядоўца вечара Аляксандр Памідораў спытаўся, хто з кандыдатаў прысутным падабаецца больш, аднак яму не адказалі. Падчас самой трансляцыі большасць сімпатый выказвалі Зяленскаму.