У кастрычніку ў РБ прадалі амаль у 5 разоў больш новых аўто, чым годам раней

Лідарам рынку застаецца брэнд Geely / geely-minsk.by

Лідарам рынку застаецца брэнд Geely / geely-minsk.by

Аўтамабільны рынак Беларусі паступова аднаўляецца, продажы новых аўтамабіляў растуць, адзначаюць у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА). У гэтым кастрычніку было прададзена амаль у пяць разоў больш машын (на 478,7%), чым годам раней (у кастрычніку 2022 года). Усяго за месяц было прададзена 2360 новых аўтамабіляў, з іх 1600 — гэта машыны маркі Geely. Гэты брэнд па-ранейшаму займае лідзіруючае становішча на беларускім рынку, на яго долю прыпадае 67,8% усіх рэалізаваных аўто.

Істотны ўплыў на рынак таксама аказала з'яўленне ў продажы новых кітайскіх брэндаў. "За 10 месяцаў бягучага года мы назіраем ўстойлівую тэндэнцыю росту рынку продажаў новых аўтамабіляў, што паказвае на яго высокі патэнцыял і паступовае аднаўленне", — кажуць ў БАА. Там прагназуюць, што, калі тэндэнцыя захаваецца і на рынак будуць прыходзіць новыя брэнды, то ў гэтым годзе агульныя продажы могуць дасягнуць 25 000 аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі