У Брэсцкай вобласці ў 2025 павялічылася колькасць выпадкаў шаленства жывёл

Сярод прычын росту ўлады называюць наяўнасць безнаглядных жывёл

Сярод прычын росту ўлады называюць наяўнасць безнаглядных жывёл / duminicni-vet.ru

У 2025 годзе ў Брэсцкай вобласці колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства жывёл павялічылася амаль у 5 разоў і склала 88 выпадкаў. У 2024 годзе іх было 18. Такія лічбы прыводзіць Мінздароўя Беларусі. Дакумент ёсць у распараджэнні рэдакцыі Еўрарадыё дзякуючы ініцыятыве BELPOL.

З павелічэннем колькасці шалёных жывёл павялічылася і колькасць асоб, якія кантактавалі з імі, — 38 чалавек у 2025 годзе супраць 8 у 2024 годзе.

Адзначаецца, што адной з галоўных прычын росту з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі населеных пунктаў безнаглядных жывёл.

Раней Еўрарадыё пісала, што 30 снежня 2025 года ў Кобрынскім раёне адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На ім абмяркоўвалі і зацвердзілі план мерапрыемстваў па ліквідацыі эпізаатычнага ачага шаленства сярод жывёл і папярэджанні новых выпадкаў хваробы ва ўсходняй частцы Зосімаўскага лясніцтва.

Насельніцтва пра гэты ачаг праінфармавана не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.