Вы тут

У Беларусі на прапагандысцкую праграму НТВ адкажуць “Нашым жыццём”

Фота: Fotolia

У Беларусі на нядаўнюю праграму “Месца сустрэчы” на расійскім тэлеканале НТВ адкажуць “Нашым жыццём”. У пятніцу быў запісаны чарговы выпуск праграмы, якая выходзіць на тэлеканале АНТ. На яе быў запрошаны кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Як ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, “на запісы ток-шоў эмоцыі зашкальвалі”. Праграма “Наша жыццё” выйдзе ў эфір увечары ў панядзелак, 4 снежня.

Як інфармавала Еўрарадыё, у праграме “Месца сустрэчы” вядучыя і шэраг экспертаў вельмі агрэсіўна “прайшліся” па Беларусі і яе кіраўніцтве. “Пасыл” быў наступны: “няшчырая” Беларусь, а хутчэй яе кіраўніцтва, ужо 25 гадоў усялякім чынам (у тым ліку і шантажом) “выбівае” грошы з Расіі, а сама сябруе і з Украінай, і з Захадам.

Газета “СБ. Беларусь сегодня” адказала прапагандыстам з НТВ карыкатурай.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.