“СБ. Беларусь сегодня” апублікавала карыкатуру на прапагандыстаў з НТВ
Газета “СБ. Беларусь сегодня”, орган Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, апублікавала карыкатуру на прапагандыстаў з расійскага тэлеканала НТВ. Яна адрэагавала на нядаўнюю праграму “Месца сустрэчы”, у якой вядучыя Вольга Бялова і Андрэй Норкін упарта трымаліся тэзіса, што “няшчырая” Беларусь дзесяцігоддзямі “цягне з Расіі грошы”, становіцца для РФ “ненадзейным саюзнікам” і можа пераўтварыцца ў “другую Украіну”. Крытыкавалася палітыка Аляксандра Лукашэнкі, які сябруе не толькі з Расіяй, але і з Украінай, наладжвае адносіны з Захадам. Вядучых падтрымлівала і частка экспертаў.
Аўтар карыкатуры Алег Карповіч піша, што Бялова і Норкін пераўтварыліся “з журналістаў у абслугу”, што яны атрымалі заданне “прынізіць беларусаў і Беларусь”.