Вы тут

На НТВ заявілі, што Лукашэнка “шляхам шантажу” выцягвае з Расіі грошы (відэа)

Фота: ria.ru

На тэлеканале НТВ ў праграме “Месца сустрэчы” разглядалі “няшчырую” палітыку кіраўніцтва Беларусі. Вядучыя ўпарта праводзілі тэзіс, што Беларусь 25 гадоў “цягне з Расіі грошы”, у тым ліку і шляхам шантажу. І гэта “выклікае раздражненне ў расійскім грамадстве”. Паводле іх выказванняў, наша краіна становіцца ненадзейным саюзнікам для Расіі, “актыўна спекулюе на канфлікце з Украінай”.

Вядучы праграмы Андрэй Норкін: “Кіраўніцтва Беларусі, як мінімум, паводзіць сябе дзіўна. Як максімум, шляхам шантажу, выцягвае грошы”.

Частка экспертаў, якія прысутнічалі ў студыі, падтрымлівалі гэты тэзіс. Найбольш вызначыўся Мікалай Платошкін, загадчык кафедры міжнародных адносін і дыпламатыі Маскоўскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён заявіў наступнае: “У адносінах Беларусі нам трэба вельмі напружыцца. Гэта другая Украіна. Прычым яна будзе вельмі хутка”. Платошкін таксама сказаў, што ў апошнія гады ў кнігарнях у Мінску змяніўся кніжны асартымент. Цяпер там можна сустрэць выданні, што Беларусь — нашчадак ВКЛ, што беларусы — “асобны народ”. “Эксперт” прапанаваў Лукашэнку “глядзець не на Украіну, а на Лівію”…

На перадачы прысутнічаў адзін з лідараў “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Ён даводзіў, што развіццё адносін Беларусі з Еўропай не супярэчыць нармальным адносінам з Расіяй. Але вядучыя вельмі агрэсіўна рэагавалі на яго выказванні, не заўсёды дазвалялі выкласці сваю думку.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.