Сёння апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

21 жніўня выбягае тэрмін, вызначаны для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Паводле папярэдніх звестак, дзве ініцыятыўныя групы могуць не сабраць патрэбных для рэгістрацыі кандыдата 100 тысяч подпісаў — гэта беспрацоўная Жанна Раманоўская і лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Старшыня партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін таксама выказваў занепакоенасць тым, што часу на збор аўтографаў насельніцтва можа не хапіць.

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, казацкі атаман Мікалай Улаховіч, бізнэсмен Віктар Цярэшчанка і актывістка кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч заяўляюць, што сабралі патрэбную колькасць подпісаў для рэгістрацыі. Што да дзеючага кіраўніка дзяржавы, то па звестках ЦВК за яго падпісалася мільён беларусаў.

Зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты ЦВК плануе да 10 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі