ЦВК: Група Лукашэнкі сабрала болей за мільён подпісаў

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі сабрала болей за мільён подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта сёння паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына на сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргеем Лебедзевым.

Паводле Ярмошынай, гэта пакуль адзіная з васьмі ініцыятыўных груп, якая набрала неабходную для рэгістрацыі кандыдата колькасць подпісаў. Усе астатнія прэтэндэнты пакуль не падалі ў ЦВК патрэбныя 100 тысяч подпісаў. Групы Анатоля Лябедзькі, Віктара Цярэшчанкі і Жанны Раманоўскай увогуле не здалі ў ЦВК ніякіх подпісаў.

У сувязі з гэтым Лідзія Ярмошына заявіла, што пакуль цяжка прадказаць, колькі ў выніку будзе кандыдатаў на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі