Сын Кадафі не змог зарэгістравацца кандыдатам на выбарах прэзідэнта ў Лівіі

Сейф аль-Іслама Кадафі / afrique.latribune.fr​
Сейф аль-Іслама Кадафі / afrique.latribune.fr​

Вярхоўная выбарчая камісія Лівіі адхіліла заяўку Сейфа аль-Іслама Кадафі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на заяву камісіі. 

Сын экс-кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі спрабаваў зарэгістравацца як кандыдат на выбарах у горадзе Сабха на паўднёвым захадзе краіны. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі ВВК назвала акцыі пратэсту, якія супраць кандыдатуры Сейфа аль-Іслама Кадафі правялі жыхары трох гарадоў краіны.

Пасля забойства бацькі 10 гадоў таму Сейф аль-Іслам Кадафі правёў 6 гадоў у лівійскай турме, два яго браты былі забітыя паўстанцамі. У дачыненні да Сейфа аль-Іслама працягвае дзейнічаць ордар на арышт, які Міжнародны крымінальны суд выдаў яшчэ ў 2011 годзе.

Выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць у Лівіі 24 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі