"Страшна заразіцца ў чужой краіне": пагаварылі з тымі, хто застаўся ва Ухані

У закрытым кітайскім горадзе Ухань / instagram.com/athene.news
У закрытым кітайскім горадзе Ухань / instagram.com/athene.news

"Людзі стараюцца жартаваць, не ўсе ўспрымаюць тое, што адбываецца, сур'ёзна. Але асабіста я адчуваю сябе ў нейкім апакаліпсісе", — расказвае студэнтка Анжаліка Зудзіна. Дзяўчына вучыцца ў горадзе Ухань, які кітайскія ўлады 23 студзеня закрылі на каранцін праз успышку каранавіруса.

“Страшно заразиться в чужой стране”: поговорили с теми, кто остался в Ухане
Анжаліка Зудзіна / "Фэйсбук"

"У сацыяльных сетках усе адно аднаго падбадзёрваюць — маўляў, у асноўным хварэюць людзі сярэдняга ўзросту і старэйшыя. А мы маладыя — перажывём. Паніка маленькая, але ёсць. Грамадскі транспарт не працуе, — працягвае Анжаліка. — Сёння папярэджвалі, што ў горадзе будуць нешта распыляць, таму з 16:30 да 21:00 нельга выходзіць на вуліцу. Але я з дому і так амаль не выходжу".

Дзяўчына расказвае, што закупілася прадуктамі загадзя, таму пакуль запасаў хапае. Раніцай у краму сходзіць яе сябар.

11-мільённы горад ізаляваны ад усяго астатняга свету — як Аран з рамана "Чума" Альбера Камю.

"Як толькі з'явілася навіна пра каранцін, людзі сталі спрабаваць пакінуць горад як мага хутчэй, — расказвае Еўрарадыё яшчэ адна студэнтка Наталля Байдзіч. — Кажуць, хтосьці знайшоў прыватнага кіроўцу, каб даехаць да суседняй правінцыі. За 3000 юаняў [$430. — Еўрарадыё]! Цяпер ужо і трасы перакрылі, таму выехаць немагчыма. Разварочваюць назад".

“Страшно заразиться в чужой стране”: поговорили с теми, кто остался в Ухане
Наталля Байдзіч / "УКантакце"

Даведаўшыся пра каранцін, людзі пабеглі ў супермаркеты. Аднак шопінг працягваўся нядоўга: крамы хутка адна за адной сталі закрывацца. Зараз у цэнтры горада дзяжурыць міліцыя.

"Шмат каго больш напалохаў каранцін, чым вірус. Невядома, колькі гэта будзе доўжыцца і калі можна будзе пакінуць горад, — прызнаецца студэнтка. — Заразіцца таксама страшна. Тым больш у чужой краіне".

 

Відэа Ігара Шпырова

Ігар Шпыроў працуе менеджарам у порце Уханя. Сёння днём ён змог выбрацца з ізаляванага горада. На КПП у яго і ў яго кіроўцы спыталі пра здароўе і памералі тэмпературу. Паколькі ніякіх прыкмет хваробы не было — прапусцілі.

“Страшно заразиться в чужой стране”: поговорили с теми, кто остался в Ухане
Ігар Шпыроў / "Фэйсбук"

"Я бачыў, што тых, у каго была тэмпература, адпраўлялі паркавацца ў спецыяльную зону", — расказвае Ігар. Далей ён перасеў на цягнік і размаўляў з Еўрарадыё з вагона.

"Апакаліпсісу і панікі няма, — супакойвае ён. — Цісканіна [ў крамах] не з-за таго, што заўтра пачнецца зомбілэнд. Проста цяпер пярэдадзень Новага года. Не ўсе паспелі закупіць прадукты. Я б цяпер таксама закупляўся, калі б не з'ехаў. Панікаваць не трэба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі