Стала вядома, хто хаваецца пад імем самага таямнічага вулічнага мастака (фота)

Стала вядома, хто хаваецца пад імем самага таямнічага вулічнага мастака (фота)

Стала вядома, хто хаваецца пад імем самага загадкавага і таямнічага вулічнага мастака. Зусім магчыма, што Бэнксі — гэта брытанскі музыка, спявак, графітыст, адзін з заснавальнікаў гурта Massive Attack Роберт "3D" Дэль Ная. Прынамсі, пра гэта піша выданне Daily Mail, якое правяло сваё расследаванне.

Адзначаецца, што Дэль Ная верагодна дзейнічае не адзін, а пры дапамозе некалькіх чалавек, якія маюць дачыненне да Massive Attack. Журналісты звярнулі ўвагу на тое, што за апошнія 12 гадоў вулічныя графіці Бэнксі ў шасці выпадках з'яўляліся ў тых месцах у розных краінах свету, дзе гурт Дэль Ная даваў свае канцэрты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі