Мастаку Аляксею Кузьмічу ў Францыі адмовілі ў статусе ўцекача
Аляксей Кузьміч
Мастака Аляксея Кузьміча прыраўнялі ў Францыі да пагрозы нацыянальнай бяспецы. Праз гэта яму адмовілі ў статусе ўцекача.
Вядомы правакацыйнымі перформансамі, Кузьміч некалькі разоў быў затрыманы ў Францыі за свае акцыі. Падчас адной з іх ён раскопваў магілу Ван Гога, падчас другой — пераўтварыў Вандомскую калону ў Парыжы ў пеніс.
"Мая біялогія не адпавядае стандартам бяспекі Францыі. Я недастаткова чалавечны. Я недастаткова чалавек. Таму ў адносінах да мяне Францыя адмяняе базавыя чалавечыя правы. Пераводзіць у статус "выключэнне". У статус нелегала, са сталай пагрозай дэпартацыі. Аб'ект можна арыштоўваць, наглядаць, змяшчаць у дэпартацыйныя цэнтры", — піша мастак у Фэйсбуку.
Кузьміч абяцае "сінхранізавацца" — стаць тым, каго "перастануць заўважаць".