Вы тут

Шуневіч: Хачу, каб форму дзецям-хакеістам шылі зняволеныя ў калоніях

Ігар Шуневіч, фота Змітра Лукашука

Шыць хакейную форму для дзяцей і падлеткаў можна і самім — у калоніях сіламі зняволеных. Такім бачыць міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч унёсак яго ведамства ў справу развіцця дзіцячага і юнацкага хакея.

Шуневіч: “Я хачу даручыць Дэпартаменту выканання пакарання прапрацаваць гэта пытанне. Я думаю, што ў іх атрымаецца пашыць не горш, а нават лепш форму для дзяцей і па якасці, і па кошце. І такім чынам мы зможам зрабіць свой унёсак у гэтую задуму па развіцці дзіцячага і юнацкага хакея”.

Яшчэ адным унёскам у такое развіццё дзіцячага хакея, па словах Шуневіча, можа стаць адмова хакейнага клуба “Дынама” ад усіх легіянераў. Грошы, зэканомленыя на высокіх заробках легіянераў, кажа міністр, можна будзе накіраваць на тое, каб набываць якасную форму, наймаць высокапрафесійных дзіцячых спецыялістаў-трэнераў.