Нагадаем, што ў сераду высокапастаўлены беларускі чыноўнік заявіў, што вызвалення палітвязняў пад еўрапейскім ціскам і іх рэабілітацыі не будзе.
Прэс-сакратарка Кэтрын Эштан паведаміла агенцтву БелаПАН, што Еўрасаюз працягне заклікаць да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Качыянчыч нагадала, што ЕС схіляецца да палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, у тым ліку праз дыялог і ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства". Па словах Качыянчыч, развіццё двухбаковых адносін залежыць ад прагрэсу ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі, вяршэнства права. Таксама Качыянчыч паведаміла, што беларускае пытанне "вельмі верагодна" будзе разглядацца на паседжанні Савета ЕС 23 красавіка ў Люксембургу.
Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі за кратамі застаюцца 13 палітвязняў.
Фота — svaboda.org