Жыхара Пружанаў асудзілі за каментар пра Макея
!["Пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/smartphone-2454611_1280.jpg.webp?itok=db59KgdH)
"Пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жыхара Пружанаў Максіма Міцкевіча асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) за каментар пра Уладзіміра Макея, былога міністра замежных спраў Беларусі. Як піша @viasna96, ён напісаў яго ў красавіку 2021-га, а затрыманы быў у лістападзе 2022 года (Макей яшчэ быў жывы). Пазней яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Суд Пружанскага раёна (суддзя — Вадзім Мазоль) прызнаў маладога чалавека вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" — "пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці". Міцкевіч прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Максіму Міцкевічу 22 гады. Ён працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на пружанскім прадпрыемстве. Яго ўключылі ў "спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
![Жыхара Пружанаў асудзілі за каментар пра Макея](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/maksim-mickevicz.jpg.webp?itok=ED29XVr1)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.