Як “танныя” крэдыты зрабілі жыллё яшчэ больш недаступным — эфір
Анастасія Лузгіна / Архіў
“Беларусбанк” прапануе крэдыт на жыллё пад 1% гадавых, а пасля наведвання Качанавай сельскіх крам там цяпер такі выбар прадуктаў, што зайздрасць бярэ. Праўда, чамусьці забудоўшчыкі нечакана падвысілі кошт квадратнага метра, а з вёсак людзі працягваюць з’язджаць, нягледзячы на багаты асартымент у сельскіх крамах. Ізноў жа, з доларам невядома што адбываецца, хоць, кажуць, беларусы фактычна адмовіліся ад яго і ад еўра — няма даверу да гэтых валют. Добра хоць заробкі ў беларускіх рублях стабільна працягваюць расці. Як і інфляцыя… Але гэта іншае.
Што адбываецца на рынку жылля і што на гэты рынак найперш уплывае? Якім будзе курс долара бліжэйшым часам? Ці ратуюць пастаўкі паліва ў Расію паказчыкі па знешнім гандлі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшая навуковая супрацоўніца BEROC, эканамістка Анастасія Лузгіна ў 14:00.