Украінцы атакавалі марскі тэрмінал у Наварасійску

Пажар у Наварасійску

Пажар у Наварасійску / тг-канал Exilenova

Украінскія беспілотнікі атакавалі порт у Наварасійску (Краснадарскі край РФ). Гэта найбуйнейшы марскі порт Расіі па аб'ёмах перавалкі.

У выніку атакі там загарэўся мазутны тэрмінал. Кіраўнік горада Андрэй Краўчанка заявіў, што абломкі дронаў зваліліся на тэрыторыі мясцовых прадпрыемстваў і каля жылога дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

У сваю чаргу расіяне атакавалі беспілотнікамі пункт пропуску "Стараказачча" на мяжы Украіны і Малдовы, перадае hromadske.ua. Дроны пацэлілі па інфраструктуры пункту пропуску і прылеглай тэрыторыі. Там пачаўся пажар. Паводле звестак Памежнай службы Украіны, два чалавекі загінулі, яшчэ трое пацярпелі. Ратавальнікі эвакуявалі з месца здарэння 16 чалавек і аўтобусам даставілі іх у бяспечнае месца для часовага размяшчэння.

Украінцы атакавалі марскі тэрмінал у Наварасійску
Атакаваны расіянамі памежны пункт / ДПСУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.