Прысуд Андрэевай і Чульцовай агучаць у чацвер, ім пагражае 2 гады калоніі

Прысуд Андрэевай і Чульцовай агучаць у чацвер, ім пагражае 2 гады калоніі

Пракурор Аліна Касьянчык запатрабавала для журналістак тэлеканала "Белсат" Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Гучную справу разглядае суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Андрэева і Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020-га, калі былі затрыманыя ў доме на "Плошчы Перамен" падчас стрыму з разгону сілавікамі вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўцы Рамана Бандарэнкі. Журналісткі Андрэева і Чульцова прызнаныя палітзняволенымі. Сваёй віны яны не прызнаюць.

Пракурор заявіла, што журналісткі  выйшлі на праезную частку і бралі там каментары ў людзей. І гэта нібыта выклікала спыненне транспарту. Яна папрасіла суд канфіскаваць усю тэхніку журналістак "у даход дзяржавы". Анлайн з суда можна глядзець тут.

Прысуд будзе агучаны 18 лютага а 10-й гадзіне.

"Высокі суд, прашу вас дасканала разабрацца і даць непрадузятую адзнаку матэрыялам справы, цытуе апошняе слова Дар'і Чульцовай "Белсат". — Усе матэрыялы ўказваюць на маю невінаватасць. Я спадзяюся на сумленны, справядлівы і законны апраўдаўчы прысуд".

Кацярына Андрэева ў апошнім слове сказала, што шэсць гадоў са сваіх 27-мі "прысвяціла любімай прафесіі — журналістыцы". Штодня яна ішла на працу, усведамляючы, што можа не вярнуцца дахаты. Ёй даводзілася ўварочвацца ад гумовых куляў сілавікоў, выконваць прафесійныя абавязкі ў экстрэмальных умовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі