Вы тут

Паўсотні беларусаў не змаглі выехаць на адпачынак за мяжу

БЕЛТА

З пачатку сезону адпачынкаў каля паўсотні беларусаў не змаглі выехаць за мяжу з-за пашкоджаных ці нядзейных пашпартоў. Толькі за два апошнія дні такіх было 8 чалавек. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, асноўныя парушэнні — пратэрмінаваныя дакументы, размаляваныя ці парваныя старонкі, размытыя пячаткі і фотаздымкі.

Жыхарка Салігорска не змагла выехаць ва Украіну, бо на мяжы высветлілася, што яе пашпарт несапраўдны ўжо 12 гадоў. Не змаглі патрапіць на тэрыторыю нашай паўднёвай суседкі яшчэ адна жанчына і два мужчыны. Два пашпарты былі пратэрмінаваныя, а ў адным не хапала старонак, некалькі з іх уладальнік спрабаваў уклеіць самастойна. Малады чалавек не змог выехаць ва Украіну, паколькі яго пашпарт знаходзіцца ў спісе згубленых ці скрадзеных.

Памежнікі адзначаюць, што праз сваю няўважлівасць у грамадзян не толькі ўзніклі праблемы з выездам за мяжу, але іх яшчэ і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

gpk.gov.by