Вы тут

Недзяржаўная “Газета Слонімская” на паўгода прыпыніла выхад

Рэдакцыя "Газеты Слонімскай" / gs.by

Недзяржаўныя “Газета Слонімская” і "Отдушина" на паўгода прыпынілі выхад. Пра гэта паведаміла іх выдавец Ганна Валадашчук, паведамляе baj.by. Перад гэтым у рэдакцыі прайшоў ператрус, была забраная ўся тэхніка. Ператрус быў і ў кватэры Валадашчук. Яна кажа, што ёй пагражалі крымінальнай справай (яе распачалі за паклёп у адным з тэлеграм-каналаў на слонімскага міліцыянера), і Валадашчук выехала за мяжу.

"У такіх умовах выдаваць газету стала немагчыма, а нам давялося выехаць за межы Беларусі, — кажа Ганна Валадашчук. — Спадзяюся, калі сітуацыя зменіцца, мы зможам аднавіць выхад нашых газет". А пакуль "рэдакцыя шукае магчымасці", каб аднавіць працу сайта газеты.

"Газета Слонімская" была заснавана ў 1997 годзе былым рэпарцёрам газеты "Свабода" Віктарам Валадашчуком. З таго часу яна выходзіла штотыднёва. Летась Валадашчук памёр у 61 год пасля цяжкай хваробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.