Вы тут

Дадому да галоўнай рэдактаркі “Газеты Слонімскай” прыйшлі з ператрусам

Ганна Валадашчук / baj.by

Дома ў галоўнай рэдактаркі "Газеты Слонімскай" Ганны Валадашчук адбываецца ператрус, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Санкцыю на ператрус выдаў пракурор. Афіцыйнае тлумачэнне — паведамленні з абразамі ў мясцовых Тэлеграм-каналах.

У размове з прадстаўнікамі БАЖ Ганна Валадашчук падкрэсліла, што не мае дачынення ні да якіх Тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў. 

"Газета Слонімская" — рэгіянальнае незалежнае выданне, якое выходзіць з 1997 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.